Беларуская мова - мелодыя сэрца

Дата: 21 февраля 2025 в 16:08, Обновлено 24 февраля 2025 в 17:03
98 просмотров

Міжнародны дзень роднай мовы ў нашым дзіцячым садку прайшоў пад дэвізам "Каб мова родная гучала..."

Вольга Андрэеўна Суфрановіч упэўнена, што выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, якія ведаюць традыцыі свайго народа і родную мову, трэба з маленства.

Таму сёння ў старшай групе прайшло шмат цікавага... з дапамогай чаго, пашырыліся веды кожнага выхаванца аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях. Выхаванцы замацавалі ўменне паказваць на карце геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, а таксама выдзяляць яе сярод іншых краін. Разам з выхавацелем пагаварылі аб малой радзіме, успомнілі дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. 

У другой палове дня замацавалі веды з дапамогай дыдыктычных гульняў.

Музычным кіраўніком Таццянай Станіславаўнай Глебік і кіраўніком фізічнага выхавання Крыловіч Ларысай Антонаўнай была арганізавана экскурсія ў этнаграфічны музей "Спадчына". Падчас якой, выхаванцы старшых груп узгадалі, як на стале з'яўляецца хлеб. А потым разам драматызавалі беларускую народную казку "Лёгкі хлеб" у тэатральнай студыі "Жаронцы".

- Выхаванне ў дзяцей любові да свайго роднага краю, прыроды, да роднай мовы, культурнай спадчыны свайго народа - важная задача адукацыйнага працэсу нашай установы адукацыі, - адзначае Таццяна Станіславаўна Глебік.

Разам з выхаванцамі групы інтэграванага навучання і выхавання (ад 5 да 6 гадоў) Галіна Васільеўна Сушчык пагаварыла пра людзей, якія праславілі нашу краіну. І менавіта аб Еўфрасінні Полацкай. Успомнілі, якія кнігі былі першыя і што пісаліся яны ад рукі, а кожная старонка пачыналася з буквіцы. Дзеці самі паспрабавалі быць сапраўднымі "перапісчыкамі".


Самыя маленькія патрыёты разам з выхавацелямі і Таццянай Станіславаўнай драматызавалі казкі і слухалі матуліну калыханку.

Выхаванцы сярэдняй групы разам з Наталляй Іванаўнай Шунейка з дапамогай дыдактычнага дапаможніка "Беларуская хатка" даведаліся, як раней жылі, чым займаліся і чым карысталіся нашыя продкі.

Выхаванцы другой малодшай групы разам з Надзеяй Аляксандраўнай Бабко "гатавалі" стравы беларускай народнай кухні.

- Шануйце сваю краіну, сваю мову, свой родны кут. І няхай у вашых сем’ях будуць лад і ўзаемаразуменне! - такімі словамі загадчыка завяршыліся мерапрыемствы ў дзіцячым садку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.