Наш дэвіз:
Без мінулага няма будучыні!
Наш герб:

Першыя веды – найважнейшыя...
Скарбонка самых першых ведаў пачынае назапашвацца з самага маленства, у тым ліку і ў дзіцячым садку. З сталеннем яна паступова папаўняецца новымі ведамі, якія не абмяжоўваюцца толькі нашай краінай, традыцыямі, дасягненнямі, але і ведамі паза межамі яе.
Усё ў нашых руках. І толькі ад нас залежыць, якія веды “пакладуць” дзеці ў сваю скарбонку, а затым і ад іх саміх...
Наш гімн:
1. У дзіцячым у садку
Вёскі Наваселле
Мы збіраем старыну,
Мы за адраджэнне.
2. Ладзім святы і абрады
Беларускага народа.
І гасцям мы вельмі рады,
Тут нам поўная свабода.
3. Ад цікавасці гараць
У дзетак нашых вочкі,
Спевы народныя гучаць
Радуюцца і сынкі, і дочкі.
Педагогі нашай установы адукацыі ўпэўнены, што неабходна павышаць нацыянальную самасвядомасць дашкольнікаў і іх бацькоў. Бо праблема адраджэння беларускай мовы і культуры праблема вечная і вельмі актуальная. Ёсць пагроза знікнення беларускай мовы, як галоўнай характарыстыкі этнасу. Зараз ёй карыстаюцца людзі на вёсцы і невялікая колькасць творчай інтэлегенцыі. Мы заўважылі, што дзеці на генным узроўні эмацыянальна адгукваюцца на народныя песні, танцы, народныя матывы ў выяўленчым мастацтве. Мы, беларусы, любім народную культуру, яна нас кранае, падабаецца нам. Таму і далучаем выхаванцаў да выдатнага народнага мастацтва: музычнага, маўленчага, выяўленчага.
Святкаванне народных свят разам з бацькамі ў нашай установе стала добрай традыцыяй. Восенню святкуем "Багач", "Пакровы"; зімой - "Ражство", ладзім "Вячоркі"; вясной - "Гуканне вясны", "Вялікдзень"; летам - "Купалле".




