У дзіцячым садку 8 мая з самага ранку гучалі песні ваенных гадоў.
Педагогі сустракалі бацькоў і выхаванцаў, віншавалі з надыходзячым Днём Перамогі, задавалі пытанні. Кожны атрымаў паштоўку з самымі добрымі пажаданнямі, а таксама кветку Перамогі - чырвона-зялёную стужку, упрыгожанную кветкай яблыні.
Выхаванцы дзіцячага садка, бацькі і калектыў віншуюць усіх з Днём Перамогі. Жадаюць моцнага здароўя, бадзёрасці духу, даўгалецця і дабрабыту, а таксама шчасця, міру і дабра!





