Установа была адкрыта ў жніўні 1960 года як дзіцячы сад саўгаса “Правда”. У 1968 годзе, у выніку дзялення сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса “Правда” на два: саўгас “Праўда” і саўгас “Новы”, дашкольная ўстанова была перайменавана ў “Яслі-сад саўгаса “Новы”. З 1 студзеня 1988 саўгас “Новы” быў перайменаваны ў саўгас ім. Ульянава і, такім чынам, дашкольная ўстанова перайменавана ў “Яслі-сад саўгаса ім. Ульянава”. На падставе рашэння Мінскага райвыканкама пратакол № 11 ад 13 лістапада 1996 года аб бязвыплатнай перадачы на баланс мясцовых саветаў сацыяльна-культурнай сферы і жылля, з 3 студзеня 1997 дашкольная ўстанова перайменавана ў “Яслі-сад № 20 в. Наваселле”. На падставе пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі №690714638 ад 13 лістапада 2009 года “Яслі-сад № 20” перайменаваны ў дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасельскі яслі-сад”.
У тыпавым памяшканні дзіцячы сад пачаў працаваць у 1982 годзе, а праз 10 гадоў быў дабудаваны новы корпус на 4 групы.


