Музей ва ўстанове дашкольнай адукацыі

Дата: 20 апреля 2023 в 13:13, Обновлено 5 мая в 14:17

Спасылка на матэрыялы: https://clck.ru/3RbivN

*********************

*********************

"Перад намі раскінулася невялічкая “вясковая хатка” са старымі рэчамі, прыгожымі вышыванымі ручнікамі, квяцістымі посцілкамі, саматканымі ходнікамі...

Чырвоны кут адметны тым, што ў куце знаходзіцца абраз з выявай Іісуса Хрыста, аздроблены ручніком – набожнікам.

Стол, засцелены вышываным абрусам, драўляная лава, лазовая этажэрка, драўляная падстаўка для хатніх кветак. “Покуць, каб маліцца, а не галёкаць – з народнага. Экспазіцыя вышываных абразоў “Бабуліна казка” (звыш 10 адзінак)

Куток жаночай працы. З наступленнем халадоў жанчыны займаліся ручной працай – пралі, ткалі, вызалі, вышывалі, шылі. Галоўны экспанат у гэтым куце – кросны, самаробны ткацкі станок. Ёсць таксама пралкі, верацёны, калаўроты, пранік, льночасалкі і інш. Куфар – старажытная шафа, дзе захоўвалі адзенне, бялізну, посцілкі, ручнікі і  г.д.

Бабін кут. Макет печы з`яўляецца галоўным экспанатам гэтага куточка.Тут гаспадыня завіхалася, калі гатавала ежу для сям`і. Ступа служыла для абдзірання ячменя, у цэбар злівалі адходы страўдля хатніх жывёл. Дзежкі, маслабойкі, збаны, глякі, чыгуны, качарга, вілкі, драўляныя лапаты, паліца для посуду – рэчы, без якіх не магла абыйсціся ні адна гаспадыня. Тут жа над печчу сохнуць “каўбасы” і “паляндвіца”, захоўваецца цыбуля. На стале простая сялянская ежа: хлеб, квашаная капуста, агуркі, часнок, сала, яйкі. Пачэснае месца займае абраз Прысвятой Багародзіцы "Спарительница хлебов", аздоблены набожнікам-выцінанкай, якой маліліся аб дастатку ў хаце. 

Куток мужчынскай працы. Тут прадстаўлены экспанаты прылад працы і гатовых вырабаў для гаспадарчых патрэб: кошыкі, карабы, сявенькі, драўляны чамадан, макет накавальні, прасы, цапы, сярпы, косы і г.д.

Куток дзяцінства. Асноўныя экспанаты – дзіцячая калыска, люлька, стойка для немаўляці, народныя самаробныя цацкі: драўляныя, саламяныя, гліняныя, элементы аўтэтычнага народнага касцюма.

Вельмі спакойна і ўтульна ў гэтай вясковай “хатцы”, што нават не хочацца яе пакідаць..."

"Чырвоны кут"

"Куток жаночай працы"

"Куток дзяцінства"

"Бабін кут"

"Куток мужчынскай справы"

Выстава работ Якубовіч Ніны Іванаўны

ў тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва -

вышыўка крыжыкам "Бабуліна казка"

*********************

Электронны каталог этнаграфічнага музея "Спадчына" 

(перыядычна дапаўняецца)

*********************

Сістэма работы ўстановы дашкольнай адукацыі з выхаванцамі

і бацькамі ва ўмовах этнаграфічнага музея "Спадчына"

*********************

Віртуальная экскурсія ў этнаграфічны музей "Спадчына"

*********************

Музейная гульнятэка

(перыядычна дапаўняецца)

*Інтэрактыўная мема-гульня "Музейныя экспанаты" 

*Інтэрактыўная гульня "Назаві экспанат музея"

*Інтэрактыўная гульня "У якім мультфільме сустракаецца экспанат музея?

*********************

Музейная відэатэка

(перыядычна дапаўняецца)

*Пра выкарыстанне экспаната "Жорны" у побыце можна даведацца пры праглядзе

савецкага мультфільма "Чудо-мельница".

*Пра выкарыстанне экспанатаў "Цэп", "Печ", "Лапата драўляная" дакладна раскажа мультфільм, зняты нашымі педагогамі па беларускай народнай казцы "Пшанічны каласок".

*Пра выкарыстанне экспанатаў "Лапці", "Граблі",  "Сявенька" у побыце можна даведацца пры праглядзе савецкага мультфільма "Вершки-корешки".

*Пра выкарыстанне экспанатаў "Цэбар", "Каромысла", "Лава драўляная" у побыце можна даведацца пры праглядзе савецкага мультфільма "По щучьему веленью"

Пра выкарыстанне экспанатаў "Граблі", "Каса", "Сервіз", "Лава", "Абрус", "Ручнік", "Боты", "Збан", "Ходнік", "Вілы", "Печ", "Фартух", "Кашуля", "Ручнік-набожнік", "Фіранкі", "Ручнік-трапкач" у побыце можна даведацца пры праглядзе савецкага мультфільма "Жил-был пёс".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.