Традыцыі ўстановы адукацыі

Дата: 4 сентября 2023 в 15:44, Обновлено 12 сентября 2025 в 16:05

Наш дэвіз:

Без мінулага няма будучыні!

Наш герб:

Першыя веды – найважнейшыя... 
Скарбонка самых першых ведаў пачынае назапашвацца з самага маленства, у тым ліку і ў дзіцячым садку.  З сталеннем яна паступова папаўняецца новымі ведамі, якія не абмяжоўваюцца толькі нашай краінай, традыцыямі, дасягненнямі, але і ведамі паза межамі яе. 
Усё ў нашых руках. І толькі ад нас залежыць, якія веды “пакладуць” дзеці ў сваю скарбонку, 
а затым і ад іх саміх...

Наш гімн:

1. У дзіцячым у садку

Вёскі Наваселле

Мы збіраем старыну, 

Мы за адраджэнне.

2. Ладзім святы і абрады

Беларускага народа.

І гасцям мы вельмі рады,

Тут нам поўная свабода.

3. Ад цікавасці гараць

У дзетак нашых вочкі,

Спевы народныя гучаць

Радуюцца і сынкі, і дочкі.

Педагогі нашай установы адукацыі ўпэўнены, што неабходна павышаць нацыянальную самасвядомасць дашкольнікаў і іх бацькоў. Бо праблема адраджэння беларускай мовы і культуры праблема вечная і вельмі актуальная. Ёсць пагроза знікнення беларускай мовы, як галоўнай характарыстыкі этнасу. Зараз ёй карыстаюцца людзі на вёсцы і невялікая колькасць творчай інтэлегенцыі. Мы заўважылі, што дзеці на генным узроўні эмацыянальна адгукваюцца на народныя песні, танцы, народныя матывы ў выяўленчым мастацтве. Мы, беларусы, любім народную культуру, яна нас кранае, падабаецца нам. Таму і далучаем выхаванцаў да выдатнага народнага мастацтва: музычнага, маўленчага, выяўленчага.

 Святкаванне народных свят разам з бацькамі ў нашай установе стала добрай традыцыяй. Восенню святкуем "Багач", "Пакровы"; зімой - "Ражство", ладзім "Вячоркі"; вясной - "Гуканне вясны", "Вялікдзень"; летам - "Купалле".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.