Мы вясну чакаем, мы вясну гукаем!

Дата: 8 апреля 2025 в 13:26
52 просмотра

Гукаюць доўгачаканую вясную звычайна ў канцы сакавіка - пачатку красавіка. Найчасцей гэта свята супадае з Благавешчаннем, калі на Беларусь прылятаюць буслы.

Таму ў дзіцячым садзе прайшло паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка" на тэму "Гуканне вясны". Песнямі-вяснянкамі, карагодамі, беларускімі народнымі гульнямі зазывалі дзеці, бацькі і педагогі цёплае Сонейка і Вясну. А таксама знаёміліся з забытымі побытавымі рэчамі - верацяном і калаўротам-самапраткай, драматызавалі беларускую народную казку "Як кот звяроў напалохаў". А каб Вясна прыйшла хутчэй, выхаванцы з бацькамі зрабілі рознакаляровых птушачак у тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - выцінанка, якімі ўпрыгожылі дрэўцы.

Свята прайшло цікава і пазнавальна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.