25 верасня - Адзіны дзень бяспекі

Дата: 25 сентября 2025 в 16:57, Обновлено 26 сентября 2025 в 10:57
42 просмотра

У нашай установе былі праведзены мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па фарміраванню культуры бяспечнай жыццядзейнасці ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У рамках Адзіна дня бяспекі для азнаямлення выхаванцаў з правіламі паводзін у небяспечных сітуацыях, педагогі правялі серыю гульнявых і тэматычных заняткаў па бяспечных паводзінах дзяцей.

Тэматычны дзень ва ўсіх узроставых групах пачаўся з паўтарэння патрабаванняў пажарнай бяспекі, разглядання ілюстрацый. Выхавацелі расказалі, да чаго можа прывесці свавольства з агнём, нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі, замацавалі правілы ў дыдактычных гульнях.

З выхаванцамі праводзіліся гутаркі па пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці па тэмам: " Па дарозе ў дзіцячы сад", "Чым пагражае адчыненае акно?" Дзецям прапаноўваліся для разглядвання плакаты "Калі ўзнік пажар", "Як перайсці дарогу?", "Правілы бяспекі для дашкольнікаў" і інш.

У старшых групах праведзена гутарка "Правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях", гульня "Бяспечная вандроўка па Наваселлю". Выхаванцам у даступнай форме расказалі аб тым, якія надзвычайныя сітуацыі адбываюцца на нашай зямлі з-за прыродных з'яў: ветру, вады, снега, сонца, апоўзняў і інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.