Сямейнае свята

Дата: 24 октября 2025 в 14:48
18 просмотров

У дзіцячым садку адбылося чарговае паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка" у рамках тыдня бацькоўскай любові. 

Любоў да Радзімы пачынаецца з любові ў сямейных адносінах.
Нібыта агеньчыкі гарэлі вочкі ў дзяцей, калі яны слухалі матчыну калыханку, глядзелі драматызацыю беларускай народнай казкі ў выкананні бацькоў, разам танчылі, зрабілі лісце дрэў у тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - выцінанка, а таксама пагулялі ў беларускія народныя гульні.

Закончылася сустрэча піццём гарбаты з дамашнім печывам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.