Акцыя "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!"

Дата: 23 февраля 2024 в 23:08, Обновлено 26 февраля 2024 в 17:17

Акцыя "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!" - 

23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

У рамках правядзення абласнога Марафона грамадзянска-патрыятычных акцый "МЫ ВЕДАЕМ! МЫ ПАМЯТАЕМ! МЫ ГАНАРЫМСЯ!" у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у дзіцям садку прайшла акцыя "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!"

Мэта правядзення акцыі: фарміраванне ўяўленняў аб беларускай арміі, цяжкім, але ганаровым абавязку абараняць Радзіму, ахоўваць яе спакой і бяспеку, выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы і павагі да абаронцаў Айчыны.

Запрошанымі гасцямі сталі афіцэры і курсанты Цэнтра парыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МВД Рэспублікі Беларусь.

Праваахоўнікі расказалі дзецям пра службу ў міліцыі. Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі тэме важнасці захавання міру, прэстыжу службы, якая яўляе сабой школу мужнасці, доблесці і гонару.

Калектыў садка і дзеці ў знак сяброўства, а таксама ў гонар 23 лютага, перадалі Цэнтру вышытага Анёла-ахоўніка.

Прыемным завяршэннем свята стала салдацкая каша, арганізаваная супрацоўнікамі Цэнтра.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.