Спасылка на матэрыялы: https://clck.ru/3RbivN
*********************


*********************
"Перад намі раскінулася невялічкая “вясковая хатка” са старымі рэчамі, прыгожымі вышыванымі ручнікамі, квяцістымі посцілкамі, саматканымі ходнікамі...
Чырвоны кут адметны тым, што ў куце знаходзіцца абраз з выявай Іісуса Хрыста, аздроблены ручніком – набожнікам.
Стол, засцелены вышываным абрусам, драўляная лава, лазовая этажэрка, драўляная падстаўка для хатніх кветак. “Покуць, каб маліцца, а не галёкаць – з народнага. Экспазіцыя вышываных абразоў “Бабуліна казка” (звыш 10 адзінак)
Куток жаночай працы. З наступленнем халадоў жанчыны займаліся ручной працай – пралі, ткалі, вызалі, вышывалі, шылі. Галоўны экспанат у гэтым куце – кросны, самаробны ткацкі станок. Ёсць таксама пралкі, верацёны, калаўроты, пранік, льночасалкі і інш. Куфар – старажытная шафа, дзе захоўвалі адзенне, бялізну, посцілкі, ручнікі і г.д.
Бабін кут. Макет печы з`яўляецца галоўным экспанатам гэтага куточка.Тут гаспадыня завіхалася, калі гатавала ежу для сям`і. Ступа служыла для абдзірання ячменя, у цэбар злівалі адходы страўдля хатніх жывёл. Дзежкі, маслабойкі, збаны, глякі, чыгуны, качарга, вілкі, драўляныя лапаты, паліца для посуду – рэчы, без якіх не магла абыйсціся ні адна гаспадыня. Тут жа над печчу сохнуць “каўбасы” і “паляндвіца”, захоўваецца цыбуля. На стале простая сялянская ежа: хлеб, квашаная капуста, агуркі, часнок, сала, яйкі. Пачэснае месца займае абраз Прысвятой Багародзіцы "Спарительница хлебов", аздоблены набожнікам-выцінанкай, якой маліліся аб дастатку ў хаце.
Куток мужчынскай працы. Тут прадстаўлены экспанаты прылад працы і гатовых вырабаў для гаспадарчых патрэб: кошыкі, карабы, сявенькі, драўляны чамадан, макет накавальні, прасы, цапы, сярпы, косы і г.д.
Куток дзяцінства. Асноўныя экспанаты – дзіцячая калыска, люлька, стойка для немаўляці, народныя самаробныя цацкі: драўляныя, саламяныя, гліняныя, элементы аўтэтычнага народнага касцюма.
Вельмі спакойна і ўтульна ў гэтай вясковай “хатцы”, што нават не хочацца яе пакідаць..."
"Чырвоны кут"

"Куток жаночай працы"
"Куток дзяцінства"
"Бабін кут"
"Куток мужчынскай справы"
Выстава работ Якубовіч Ніны Іванаўны
ў тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва -
вышыўка крыжыкам "Бабуліна казка"
*********************
Электронны каталог этнаграфічнага музея "Спадчына"
(перыядычна дапаўняецца)
*********************
Сістэма работы ўстановы дашкольнай адукацыі з выхаванцамі
і бацькамі ва ўмовах этнаграфічнага музея "Спадчына"















*********************
Віртуальная экскурсія ў этнаграфічны музей "Спадчына"
*********************
Музейная гульнятэка
(перыядычна дапаўняецца)
*Інтэрактыўная мема-гульня "Музейныя экспанаты"
*Інтэрактыўная гульня "Назаві экспанат музея"
*Інтэрактыўная гульня "У якім мультфільме сустракаецца экспанат музея?
*********************
Музейная відэатэка
(перыядычна дапаўняецца)


*Пра выкарыстанне экспаната "Жорны" у побыце можна даведацца пры праглядзе
савецкага мультфільма "Чудо-мельница".

*Пра выкарыстанне экспанатаў "Цэп", "Печ", "Лапата драўляная" дакладна раскажа мультфільм, зняты нашымі педагогамі па беларускай народнай казцы "Пшанічны каласок".

*Пра выкарыстанне экспанатаў "Лапці", "Граблі", "Сявенька" у побыце можна даведацца пры праглядзе савецкага мультфільма "Вершки-корешки".

*Пра выкарыстанне экспанатаў "Цэбар", "Каромысла", "Лава драўляная" у побыце можна даведацца пры праглядзе савецкага мультфільма "По щучьему веленью".

Пра выкарыстанне экспанатаў "Граблі", "Каса", "Сервіз", "Лава", "Абрус", "Ручнік", "Боты", "Збан", "Ходнік", "Вілы", "Печ", "Фартух", "Кашуля", "Ручнік-набожнік", "Фіранкі", "Ручнік-трапкач" у побыце можна даведацца пры праглядзе савецкага мультфільма "Жил-был пёс".

