Выхоўваем маленькага патрыёта

Дата: 11 июля 2022 в 15:26, Обновлено 15 октября 2025 в 09:17

Першыя пачуцці патрыятызму… А ці даступныя яны дзіцяці дашкольнага ўзросту? Адназначна. Любоў і павага да бацькоў, а таксама мясцін, дзе нарадзіўся і рос – пачуцці, якія ўжо даступны дашкольніку. Усё гэта – зараджэнне патрыятызму… Патрыятызму, які не ўзнікае на голым месцы, бо патрыётамі не нараджаюцца, імі становяцца ў няпростым працэссе развіцця, стаўленні асобы. Любоў да сваёй сям’і, да сваёй хаты пераходзіць у любоў да сваёй малой радзімы, да сваёй краіны, да яе гісторыі, яе мінулага і сучаснага.

На сённяшні час, відавочна, што выхаванне патрыятычных пачуццяў – сацыяльная патрэба сучаснага грамадства. Выхаванне грамадзянска-патрыятычнай культуры – гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна.

Нельга сілай прымусіць чалавека быць патрыётам. Гэтаму трэба вучыць. Наша меркаванне: з самых малых гадоў хлопчыкам і дзяўчынкам трэба прывіваць пачуццё гонару за слаўныя справы продкаў, за багатую культурную спадчыну, традыцыі. Яны павінны ганарыцца, а яшчэ не толькі захоўваць памяць аб мінулым сваёй Радзімы, але і перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, каб традыцыі абавязкова жылі далей. Мы ўпэўнены, што якім вырасце чалавек, залежыць ад выхавання, якое ён атрымаў.

*Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

*Тэматычныя дні ва ўстанове дашкольнай адукацыі

*Маршрут выхаднога дня

*Анлайн-экскурсіі

*Музей ва ўстанове дашкольнай адукацыі

*Малая Радзіма ў творчасці дзяцей

*Гуляем - гісторыю, традыцыі краіны вывучаем: пазнавальная гульнятэка

*Інтэрактыўная карта аг. Наваселле

*Беларуская палічка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.