Традыцыі святкавання абрадавага дзеяння “Багач”

Дата: 21 сентября 2023 в 20:47
102 просмотра

Сёння увечары адбылося першае ў гэтым навучальным годзе паседжанне бацькоўскага клуба “Вясёлка” на тэму “Традыцыі святкавання абрадавага дзеяння “Багач”. Як заўсёды, бацькі разам з дзецьмі і педагогамі танцавалі традыцыйны танец “Кракавяк”, драматызавалі казку “Пшанічны каласок”, гулялі ў гульню “Пасеялі дзеўкі лён”. У музеі пазнаёміліся з галоўным месцам у хаце - покуць і даведаліся пра сявеньку. А песні пра любоў да Радзімы, роднай мовы і бацькоў, у гэты раз, спявалі разам з салістам групы “Дразды” Віталем Карпанавым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.