Паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка" на тэму "Восеньскі кірмаш"

Дата: 24 ноября 2023 в 13:59
66 просмотров

Учора, 23 лістапада, у Навасельскім дзіцячым садку прайшло чарговае паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка" на тэму "Восеньскі кірмаш".
І як заўсёды, педагогі, бацькі і дзеці ўдзельнічалі ў сямі відах дзейнасці. Разам танчылі беларускі традыцыйны танец "Млын", гулялі ў беларускую народную гульню "Бабка Еўка і дзед Талаш", драматызавалі казку "Ліса і Журавель", спявалі песню "Гаспадыня гарная", пазнаёміліся з забытай побытавай рэччу "Прэс для адціскання сыру", зрабілі сувенір "Зорка", а таксама паспрабавалі нацыянальную беларускую страву "Дранікі".
А напрыканцы сустрэчы разам спявалі песню-гімн нашага бацькоўскага клуба "Беларуская мова".
І вельмі прыемна бацычь, як "гараць" вочы ў нашых выхаванцаў і ў іх бацькоў ад сумеснага баўлення часу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.