Паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка" на тэму "Варварын дзень"

Дата: 18 декабря 2023 в 19:25
70 просмотров

17 снежня - Дзень Святой Варвары (дзень ушанавання бабуль). З гэтай нагоды ў дзіцячым садку адбылося чарговае паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка" на тэму "Варварын дзень".
І як заўсёды, педагогі, бацькі і дзеці ўдзельнічалі ў сямі відах дзейнасці. Разам танчылі беларускі народны танец "Кракавяк", гулялі ў беларускую народную гульню-забаўлянку "Таўку-таўку мак", драматызавалі казку "Зайкава хатка", пазнаёміліся з забытымі побытавымі рэчамі, зрабілі сувенір "Калядная зорка", а таксама паспрабавалі варэнікі. А напрыканцы сустрэчы разам спявалі песню-гімн нашага бацькоўскага клуба "Беларуская мова".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.