Прыляцела ластавіца - мы святкуем Масленіцу!

Дата: 25 февраля 2025 в 22:06
56 просмотров

Сёння ў дзіцячым садзе адбылося чарговае паседжанне бацькоўскага клуба “Вясёлка”.

Педагогі, бацькі і дзеці разам адзначалі фальклорнае свята “Масленіца”. Як заўсёды, удзельнічалі ў сямі відах дзейнасці.

Цікава дзецям было глядзець славацкую казку “У госці да сонейка” у выкананні бацькоў. А бацькам, у сваю чаргу, было ганарова глядзець і слухаць, як іх дзеці на сваёй роднай мове праводзяць экскурсію ў этнаграфічным музеі “Спадчына”: знаёмяць з забытымі побытавымі рэчамі. 

Далей яны ўсе разам спявалі песні-вяснянкі, танчылі традыцыйныя беларускія танцы, гулялі ў гульні.

А напрыканцы прынялі ўдзел у майстар-класе па начыненню і закручванню блінцоў. А затым і паспрабавалі іх. 

А галоўнае, гучаў звонкі дзіцячы смех і “гарэлі” агеньчыкі ў вачах усіх удзельнікаў бацькоўскага клуба ад сумеснага баўлення часу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.