Цудоўны куфар...

Дата: 13 февраля 2022 в 22:11, Обновлено 14 февраля 2022 в 09:15
195 просмотров

У рамках тэматычнага тыдня "Мэбля" выхаванцы сярэдняй-2 групы разам з Марынай Уладзіміраўнай наведалі этнаграфічны музей "Спадчына", у якім іх сустрэла бабуля Ларыса (гаспадыня музея). Яна паказала і расказала пра мэблю, якая была раней у нашых продкаў. Асабліва дзяцей уразіў куфар, у якім знаходзіцца шмат прыгожых вышыванак, сурвэтак, ручнікоў. 
Расказы бабулі Ларысы былі настолькі цікавыя, а тое, што змяшчаецца ў куфры, такім прыгожым, што выхаванцы вырашалі намаляваць яго. Кожны куфар быў упрыгожаны ўзорамі, якія не былі падобныя адзін на адзін.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.