Каб мова родная гучала...

Дата: 21 февраля 2023 в 20:54, Обновлено 21 февраля 2023 в 23:40
174 просмотра

Міжнародны дзень роднай мовы ў нашым дзіцячым садку прайшоў пад дэвізам "Каб мова родная гучала..."

Таццяна Васільеўна Гацман упэўнена, што выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, якія ведаюць традыцыі свайго народа і родную мову, трэба з маленства.

Таму сёння ў старшай групе № 1 прайшло шмат цікавага... з дапамогай чаго, пашырыліся веды кожнага выхаванца аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях. Выхаванцы замацавалі ўменне паказваць на глобусе геаграфічнае становішча Рэспублікі Беларусь, а таксама выдзяляць яе сярод іншых краін. Разам з выхавацелем пагаварылі аб малой радзіме, успомнілі дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. 

Музычным кіраўніком Таццянай Станіславаўнай Глебік была арганізавана экскурсія ў этнаграфічны музей "Спадчына". Падчас якой, выхаванцы старшай групы № 1 узгадалі, як на стале з'яўляецца хлеб. А потым разам драматызавалі беларускую народную казку "Лёгкі хлеб" у тэатральнай студыі "Жаронцы".

У другой палове дня замацавалі веды з дапамогай дыдыктычнай гульні "Казачны калейдаскоп".

- Выхаванне ў дзяцей любові да свайго роднага краю, прыроды, да роднай мовы, культурнай спадчыны свайго народа - важная задача адукацыйнага працэсу нашай установы адукацыі, - адзначае Таццяна Станіславаўна Глебік.

Разам з выхаванцамі старшай групы № 2 яна пагаварыла пра людзей, якія праславілі нашу краіну. І менавіта аб Еўфрасінні Полацкай. Успомнілі, якія кнігі былі першыя і што пісаліся яны ад рукі, а кожная старонка пачыналася з буквіцы. Дзеці самі паспрабавалі быць сапраўднымі "перапісчыкамі".

Самыя маленькія патрыёты разам з выхавацелямі і Таццянай Станіславаўнай драматызавалі казкі і слухалі матуліну калыханку.

У сацыяльнай сетцы Instagram бацькам была прапанавана гульня "Назавіце па-беларуску", падрыхтаваны кансультацыі "Пачынаем размаўляць па-беларуску", "Мультфільмы для дзетак на роднай мове".

У нашым дзіцячым садзе стала добрай традыцыяй збірацца на паседжанні бацькоўскага клуба "Вясёлка" ў адметныя даты.
Вось і сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, прайшла масленічная сустрэча. Падчас якой, бацькі разам з дзецьмі паспрабавалі напячы бліноў, начыніць іх і загарнуць рознымі спосабамі.
Але самае галоўнае, кожны з задавальненнем напісаў сваё любімае слова на беларускай мове, пераклаў выраз з вядомых песен, а таксама паспрабаваў напісаць буквіцу і зрабіць сувенір з саломкі.
Закончылася сустрэча частаваннем блінамі з гарбатай.

- Шануйце сваю краіну, сваю мову, свой родны кут. І няхай у вашых сем’ях будуць лад і ўзаемаразуменне! - такімі словамі загадчыка завяршыліся мерапрыемствы ў дзіцячым садку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.