Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 15 марта 2024 в 08:39
52 просмотра

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус Рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека.

Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увасабляе ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азначае новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.