Анёлы зорку запалілі, Раство Хрыстова абвясцілі!

Дата: 15 января 2025 в 19:18
53 просмотра

У дзіцячым садзе адбылося паседжанне бацькоўскага клуба “Вясёлка”, прысвечанае святкаванню Раства Хрыстова.

Дзеці, бацькі і педагогі з вялікай радасцю становяцца ўдзельнікамі традыцыйных на Беларусі праваслаўных святаў. Яны радуюцца Калядам, ведаюць і любяць песні тэматычнага характару, водзяць карагоды вакол Каляднай ялінкі, гуляюць у любімыя народам гульні. Усё адбываецца, як і раней, калі нашы прабабулі і прадзядулі збіраліся на шумныя гутаркі і вячоркі, калі, перапрануўшыся шчадроўнікамі, хадзілі па дварах славіць Збавіцеля, услаўлялі гаспадароў, жадаючы ім добрага здароўя і багатага ўраджаю, калі ладзілі вясёлыя ігрышчы і забавы.

Такія святы выхоўваюць у дзяцей міласэрнасць, спачуванне, шчодрасць, уменне прабачаць, быць удзячнымі, адважнымі, сціплымі, працавітымі, адказнымі і проста… быць добрымі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.