Беражы сваё здароўе!

Дата: 27 февраля 2025 в 18:43
97 просмотров

Дзень здароўя ў нашым дзіцячым садзе!

Немагчыма ўявіць жыццё дзіцяці ў дзіцячым садзе без вясёлых забаў, шумных свят, цікавых гульняў і спаборніцтваў. Арганізацыя Дня здароўя з'яўляецца ўніверсальным сродкам вырашэння многіх важных педагагічных задач, галоўная з якіх - гадаваць выхаванцаў здаровымі, моцнымі і жыццярадаснымі.

Выхаванне каштоўнасных адносін да здароўя - адна з найважнейшых задач дашкольнай ступені адукацыі. Для фарміравання матывацыі да здаровага ладу жыцця, неабходна эмацыйна станоўчае стаўленне, цікавасць да правіл здароўезберагальных і бяспечных паводзін.

Дзень здароўя - форма арганізацыі адукацыйнай, выхаваўчай, здароўезберагальнай дзейнасці, якая выклікае эмацыйны водгук, як у дзяцей, так і ў дарослых. Рэгулярнае правядзенне падобных дзён спрыяе ўмацаванню фізічнага, псіхічнага здароўя, фармаванню каштоўнаснага стаўлення да здаровага ладу жыцця ў дашкольнікаў. Дзень здароўя ў нашым дзіцячым садку - гэта не проста частка аздараўленчай работы, гэта яшчэ і свята для дзяцей і супрацоўнікаў.

Раніцай з пажаданнямі здароўя і вясёлай музыкай мы сустракалі выхаванцаў і іх бацькоў. У час ранішняга адрэзка часу з дзецьмі сярэдняй і старэйшай групы інтэграванага навучання і выхавання прайшлі гутаркі на тэму карыснай ежы і здаровага ладу жыцця, была праведзена займальная гутарка "Пажадаць здароўя раніцай".

Выхаванцы пачалі свой дзень з "Вясёлай зарадкі" і атрымалі зарад бадзёрасці і выдатнага настрою. На працягу дня праводзіліся цікавыя, захапляльныя конкурсы, сюжэтна-ролевыя гульні, рухомыя гульні, эцюды, чытанне мастацкай літаратуры; завучванне прыказак, прымавак аб здароўі, разгляданне ілюстрацый, фатаграфій, карцін аб здароўі, стваралі праблемна-гульнявыя і практычныя сітуацыі, накіраваныя на фарміраванне ўяўленняў аб здаровым ладзе жыцця, захаванне і ўмацаванне фізічнага, псіхічнага, саматычнага здароўя. 

Для старшых груп мерапрыемствы прадоўжыліся ў басейне. Дзе кіраўнікі фізічнага выхавання падрыхтавалі для дзяцей сапраўднае падарожжа на востраў, дзе яны знайшлі скарбы.

Дзеці былі ў захапленні ад «Дня здароўя», атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, шмат ведаў, а потым яшчэ доўга і з цяплом успаміналі свята і жадалі адзін аднаму здароўя!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.