"Чырвонае яечка" ў дзіцячым садку: свята традыцый

Дата: 26 апреля 2025 в 12:31, Обновлено 6 мая 2025 в 14:16
39 просмотров

У дзіцячым садку адбылося незабыўнае мерапрыемства - паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка", прысвечанае Вялікодным традыцыям. Тэмай сустрэчы сталі словы з беларускай казкі: "А ўжо недалечка чырвонае яечка!"  

Што было?  
Дзеці, бацькі і педагогі акунуліся ў атмасферу свята праз:  
*Музыку і танцы - спявалі народныя песні, кружыліся ў вясёлых карагодах.  
*Тэатралізаваную казку - паказалі "Курачку-рабку", дзе бацькі і дзеці ператварыліся ў яе герояў.  
*Традыцыйныя гульні - каталі "пісанкі".  
*Гасцінны стол - частаваліся духмянымі кулічамі з гарбатай, як у старыя часы.  

*Забытыя рэчы - дзеці пазнаёміліся з карабцом (традыцыйным кошыкам), у якім нашы продкі насілі святочную ежу.  А таксама выканалі ў тэхніцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - выцінанка, прыгожыя яйкі.

Такім чынам, свята стала сапраўдным мастом паміж традыцыямі і сучаснасцю - менавіта так мы гадуем любоў да роднай культуры ў маладога пакалення. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.