Ад зярнятка да бохана хлеба

Дата: 9 сентября 2025 в 16:27, Обновлено 12 сентября 2025 в 16:57
23 просмотра

Сёння ў рамках рэалізацыі плана выхаваўча-прафілактычных мерапрыемстваў “Ліст аб Беларусі” адбылося першае ў гэтым навучальным годзе паседжанне бацькоўскага клуба “Вясёлка” з удзелам супрацоўніка пракуратуры Мінскага раёна.
Бацькі разам з дзецьмі і педагогамі танцавалі традыцыйны танец “Млын”, драматызавалі казку “Пшанічны каласок”, гулялі ў беларускую гульню “Жаронцы”, пазнаёміліся з забытай побытавай рэччу - сявенькай, спявалі беларускую народную песню “Сею-вею, пасяваю”, частаваліся зайкавым хлебам, дранікамі і кампотам з вішні, зрабілі народную ляльку-круцяніцу “Анёл” з папяровых сурвэтак.
А напрыканцы ўсе разам спявалі песню аб роднай, прыгожай, мелагучнай беларускай мове, якая кранула кожнага і прымусіла задумацца аб тым, як важна захаваць усё тое, што засталося нам ад продкаў, а таксама памнажаць.
Спадзяёмся, што разам мы зрабілі яшчэ адзін крок да выхавання духоўна-маральных якасцей нашых дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.