22 сакавіка - Адзіны дзень памяці Хатыні

Дата: 22 марта 2022 в 17:16, Обновлено 22 марта 2022 в 18:47
178 просмотров

Назаўсёды ў памяці...

Званы на месцы спаленай карнікамі вёскі гучаць вечным напамінам.

22 сакавіка 1943 года нацысты знішчылі беларускую вёску Хатынь. Зажыва згарэлі ў агні і былі расстраляныя 149 чалавек — старыя, жанчыны і 75 дзяцей да 16 гадоў. Самыя малодшыя ахвяры — грудныя дзеці...

У гэты дзень у мемарыяльным комплексе “Хатынь” асабліва мнагалюдна. Хатынь — вечная памяць і непазбыўны смутак Беларусі. Таму што Хатынь — гэта ўвасабленне і сімвал перанесеных пакут, якія дасталіся беларускай зямлі і народу ў чорныя гады гітлераўскай акупацыі. У гэтыя дні і моладзь, і людзі старэйшага ўзросту ўсе разам успамінаюць страшныя падзеі 79-гадовай даўнасці. 

.............................................................................................................................................................................................................

У нашай дашкольнай установе адукацыі прайшлі тэматычныя гутаркі, прысвечаныя дню памяці Хатыні.

У сярэдняй-1 групе прайшоў занятак па адукацыйнай галіне "Выяўленчае мастацтва" на тэму "Кветкі да падножжа помніка", на якім выхаванцы разам з выхавацелем Гацман Таццянай Васільеўнай, выкарыстоўваючы нетрадыцыйную тэхніку малявання далонню, "стварылі" чырвоныя цюльпаны. 

Выхавацель сярэдняй-2 групы Бібік Марына Уладзіміраўна разам з выхаванцамі зрабілі аплікацыю з папяровых сурвэтак "Ружовыя гваздзікі - кветкі памяці".

https://cloud.mail.ru/public/Lqjp/aW9gpZUtn (відэа)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.