Паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка" на тэму "Пакроўскі кірмаш"

Дата: 17 октября 2023 в 18:59
56 просмотров

Сёння ў дзіцячым садзе прайшло чарговае паседжанне бацькоўскага клуба “Вясёлка” на тэму “Пакроўскі кірмаш”. 
Як заўсёды, бацькі разам з дзецьмі і педагогамі ўдзельнічалі ў сямі відах дзейнасці: танцавалі танец “Млын”, драматызавалі казку “Рэпка”, гулялі ў гульню “Бабка Еўка дзед Талаш”. У музеі пазнаёміліся з куткамі мужчынскай і жаночай працы, зрабілі народныя лялькі-круцяніцы з папяровых сурвэтак, спявалі песню “Беларуская мова”. А напрыканцы сустрэчы частаваліся сезонным печывам з садавінай і гарбатай.
На працягу ўсяго паседжання панавала цёплая ўтульная атмасфера.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.