Паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка", прысвечанае святу Дня абаронцаў Айчыны

Дата: 23 февраля 2024 в 22:24, Обновлено 23 февраля 2024 в 23:16
70 просмотров

Сёння ў  нашым садку прайшло чарговае паседжанне бацькоўскага клуба "Вясёлка", прысвечанае святу Дня абаронцаў Айчыны.

Як заўсёды, разам з бацькамі і дзецьмі ўдзельнічалі ў сямі відах дзейнасці.

У рамках паседжання прайшла грамадзянска-патрыятычная акцыя "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!"

У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел курсанты і афіцэры Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МВД Рэспублікі Беларусь.

Праваахоўнікі расказалі дзецям пра службу ў міліцыі і прывезлі салодкія падарункі.

Дзеці, у сваю чаргу, павіншавалі супрацоўнікаў святочнымі вершамі, песнямі і танцамі.

Калектыў садка і дзеці ў знак сяброўства, а таксама ў гонар 23 лютага, перадалі Цэнтру вышытага Анёла-ахоўніка.

Прыемным завяршэннем свята стала салдацкая каша, арганізаваная супрацоўнікамі Цэнтра.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.