А ўжо недалечка чырвонае яечка

Дата: 7 мая 2024 в 19:42, Обновлено 11 мая 2024 в 19:57
73 просмотра

Сёння ў  дзіцячым садку прайшло чарговае паседжанне бацькоўскага клуба “Вясёлка” на тэму “А ўжо недалечка☺️ чырвонае яечка”, прысвечанае святкаванню Вялікадня.
Дзеці разам з бацькамі і педагогамі, як заўсёды, удзельнічалі ў сямі відах дзейнасці: спявалі, танцавалі, драматызавалі беларускую народную казку “Курачка-рабка”, гулялі ў традыцыйныя велікодныя гульні, пазнаёміліся з забытай побытавай рэччу - карабец, частаваліся кулічамі з гарбатай.
Падчас паседжання ўспомнілі пра Дзень Перамогі, так як менавіта ў маі 1945 года ён адзначаўся на велікодным тыдні, як і ў гэтым годзе. Педагогі дзіцячага садка прэзентавалі кнігу памяці “Мы помнім і ганарымся”.
А сапраўдным сюрпрызам для дзяцей і бацькоў стала выступленне харэаграфічнага калектыва “Калейдаскоп” філіала “Навасельскі цэнтр культуры і вольнага часу”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.